Міжнародная канферэнцыя распрацоўнікаў і карыстальнікаў свабодных праграм

20.10.2017

Two conferences in one day: Linux Piter and Piter Py

November 3-4, 2017 two technical conferences will be held at one venue: Linux Piter #3 and Piter Py #4.

14.08.2017

Минская неделя интернета: ENOG и DNS-форум

Две крупные отраслевые конференции соберут интернет-экспертов Восточной Европы и Азии в Minsk Marriott Hotel соответственно 9-10 и 12-13 октября.

04.07.2017

Results of the LVEE 2017

The 13th Linux Vacation / Eastern Europe conference took place at June 22-25 near Grodno.

Усе навіны

Сцісла пра канферэнцыю

22—25 чэрвеня пад Горадняй адбудзецца чарговая Міжнародная канферэнцыя распрацоўнікаў і карыстальнікаў свабодных праграм Linux Vacation / Eastern Europe (LVEE 2017). Імпрэза спалучае стасункі і адпачынак адмыслоўцаў і прыхільнікаў свабоднага праграмавання, у тым ліку для платформы GNU/Linux, але не толькі.

Арганізатары LVEE – суполка менскіх карыстальнікаў Linux, а таксама дзейныя сябры супольнасці open source з Горадні і Берасця. Рэкамендаваныя для ўдзелу ў канферэнцыі мовы – беларуская, ангельская i расійская.

Тэзісы выступленняў прымаюцца да 5 чэрвеня. Заявы на ўдзел прымаюцца да 11 чэрвеня.

Важным складнікам папулярнасці Linux Vacation / Eastern Europe ёсць яе фармат – мена прафесійным досведам спалучаецца тут з трохдзённымі нефармальнымі стасункамі паміж удзельнікамі на прыродзе. Арганізацыйны камітэт дзейнічае на грунце валантэрства і займаецца зборам тэзісаў выступленняў, складаннем праграмы канферэнцыі, такім чынам забяспечваючы яе высокі прафесійны ўзровень. Фармат канферэнцыі ўлучае слуханне выступленняў, кароткіх выступленняў, удзел у workshop’ах, круглых сталах. Абсяг тэмаў, выяўленых на канферэнцыі, традыцыйна шырокі – ад расказаў пра новыя свабодныя тэхналогіі, праграмныя прадукты і досвед іх укаранення да аналізу праўных і эканамічных бакоў выкарыстання свабодных ліцэнзій.

Для матэрыялаў дакладаў LVEE 2017 прадугледжана ўключэнне тэзісаў у друкаваны зборнік LVEE 2017, а таксама размяшчэнне ў публічным доступе разам з мультымедыйнымі матэрыяламі (слайды і відэа дакладаў).

Выступоўцы, а таксама прадстаўнікі фундатараў і прэсы вызваленыя ад сплаты арганізацыйных унёскаў.

Аргкамітэт запрашае да ўдзелу спонсараў.

Падрабязней можна прачытаць на старонцы Канферэнцыя.